У рамках рэалізацыі комплексу карэкцыйных медыка-гігіенічных мерапрыемстваў “Здаровы дзіцячы сад” у нашай дашкольнай установе адбылася псіхолага-педагагічная гасцёўня “Псіхалагічнае здароўе педагогаў і выхаванцаў”, прысвечаная зняццю эмацыянальнага напружання, зніжэнню ўзроўню псіхічнага выгарання, павышэнню адчування ўласнай значнасці, развіццю навыкаў эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння.
Удзельнікі заняткаў выказваліся на тэму, дзяліліся ведамі, вопытам і дасягненнямі з калегамі, знаёміліся са спосабамі паляпшэння настрою. Для гэтага выкарыстоўваліся розныя практыкаванні.
Педагогі актыўна працавалі ў творчай лабараторыі.
Станоўчыя эмоцыі добра паўплывалі на самаадчуванне ўдзельнікаў. Гэта вельмі важна: калі ва ўласным доме пануюць мір і любоў, імі лягчэй дзяліцца з іншымі. Псіхічнае здароўе педагогаў неабходна не толькі для прафесійнай дзейнасці, але і для здароўя іх выхаванцаў. Здаровы педагог – здаровыя дзеці!
Лілія КНУРЭНКА,
педагог-псіхолаг
ясляў-сада № 4 Ганцавіч