- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Настольная гульня з беларускім арнаментам

 

Крэатыўна падышлі акцябраты сярэдняй школы № 5 Навагрудка да выканання новага задання ў анлайн-праекце “Пазнай Беларусь”. Каб вырабіць цацку або элемент адзення з выкарыстаннем беларускага нацыянальнага арнаменту, навучэнцы паспрабавалі змайстраваць настольную гульню.

У якасці асновы выкарыстоўвалі ліст кардону, на якім выразнымі лініямі начарцілі табліцу, дадалі нумарацыю клетак і ўпрыгожылі будучую гульню белымі стрэлкамі. На апошнім этапе быў дададзены беларускі арнамент. Дзеці выкарыстоўвалі чырвоны арнамент з геаметрычным узорам, які сімвалізуе радасць і шчасце. Акрамя таго, на гульнявым полі з’явіліся спецыяльныя клеткі-дапаможнікі.

Колькі б ні прайшло гадоў, а настольныя гульні ў некаторых сем’ях займаюць галоўнае месца. А калі гульня зроблена сваімі рукамі, то яна становіцца яшчэ цікавей.

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий