Чарадзейныя шкатулкі і сэлфі ў лідскім музеі

- 10:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Традыцыйна кожную трэцюю сераду студзеня праводзіцца міжнародная акцыя “Сэлфі ў музеі”. Навучэнцы 8 “Б” класа сярэдняй школы № 11 Ліды ў гэты дзень адправіліся ў Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзе падчас квест-гульні “Чарадзейная шкатулка” наведалі шэсць выставачных залаў.

  На кожнай станцыі вучні шукалі чарадзейныя шкатулкі і атрымлівалі цікавую і займальную інфармацыю пра жыццё ў розныя гістарычныя перыяды.

Вандроўка па выставачных залах пачалася з экспазіцыі “Кватэра пачатку ХХ стагоддзя”, дзе ўсе ўбачылі надзывай багатую калекцыю посуду і даведаліся, як праводзілі святы ў тыя часы, чым упрыгожвалі кватэру і якія ўпрыгожванні гаспадыня захоўвала ў сваёй шкатулцы. 

Далей у “Белай зале”, дзе размешчана выстава карцін лідскіх мастакоў “Зімовы настрой”, вучні прадэманстравалі свае ўменні ў якасці экскурсаводаў, даўшы апісанні карцін, якія ім прыйшліся даспадобы. Затым разгледзелі і ацанілі выставу шкатулак розных памераў і тэхнік вырабу.

У зале “Сучаснае мастацтва Лідскага краю” школьнікаў чакала сустрэча са шклянымі вырабамі прадпрыемства “Нёман”, скульптурамі і іншымі прадметамі сучаснага мастацтва. У шкатулцы гэтага зала вучні знайшлі прыгожую ружу, выкаваную з металу.

Зал “Прырода Лідчыны” уразіў незвычайнымі сакрэтамі свету жывёл і птушак.

У зале “Нам сорак першы не забыць, нам сорак пяты славіць” вучні сустрэлі Дзеда Мароза часоў Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з побытам партызан і нават змаглі пераўвасобіцца ў іх вобразы. У шкатулцы вучні знайшлі клішэ і выданні газеты “Уперад” тых часоў, прачыталі яе артыкулы. У зямлянцы паласаваліся чаем з кавалачкамі цукру з сухарыкамі. Менавіта такія пачастункі былі ў дзяцей той пары.

Апошняя зала “Кватэра 90-х” сустрэла інтэр’ерам і прадметамі, якімі карысталіся ў жыцці бацькі, бабулі і дзядулі экскурсантаў. А частавалі яны дзяцей у той час цукеркамі “Снікерс” альбо “Марс”. Чым пашчасціла пачаставацца і нашым васьмікласнікам. 

Падчас вандроўкі па выставачных залах вучні, згодна ўмовам акцыі, рабілі сэлфі на фоне экспанатаў, якія ім найбольш падабаліся. Фотаздымкаў атрымалася штат. І кожны паспяшаўся хутчэй размясціць іх у сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках, каб падзяліцца ўражаннямі з сябрамі і знаёмымі ў Міжнародны дзень сэлфі ў музеі.

А чарадзейныя шкатулкі засталіся чакаць новых наведвальнікаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Ім ёсць яшчэ чым здзівіць гасцей!

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий