У Дзень ратавальніка ў нашай группе прайшоў тэматычны занятак “Я б у ратавальнікі пайшоў”.
Мы з дзецьмі разгледзелі небяспечныя сітуацыі, пагаварылі пра тое, як іх не дапусціць, замацавалі атрыманыя веды з дапамогай гульняў, успомнілі нумары экстраных службаў, разабраліся ў тым, што неабходна паведаміць пры званку ў МНС, а потым малыя спрабавалі на практыцы выклікаць ратавальнікаў з дапамогай тэлефона.
Цікавым было для выхаванцаў знаёмства са спецыяльнай тэхнікай ратавальнікаў, прыладамі працы для барацьбы з пажарам, якія размешчаны на пажарным шчыце, іх прызначэннем.
Ваня Раманчук прадэманстраваў касцюм выратавальніка будучага, які яны зрабілі разам з матуляй. Дарэчы, гэты касцюм заняў другое месца ў абласным этапе конкурсу “Я б у выратавальнікі пайшоў!”. У госці да нас прыйшоў хлопчык Вогнеборчык, які праверыў, наколькі добра дашкаляты запомнілі правілы бяспекі.
У размове з ім выхаванцы даведаліся, што ратавальнікі не толькі ратаюць людзей на пажарах, але могуць дастаць кацяня, якое ўпала ў яму ці залезла на высокае дрэва, выратаваць рыбака, які праваліўся пад лёд, аказаць дапамогу ахварям аварыі на дарозе.
Па заканчэнні занятку многія з дзяцей, як хлопчыкі, так і дзяўчынкі, выказалі жаданне ў будучыні стаць ратавальнікамі.
Таццяна РУДЫКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 2 Свіслачы