- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Расце будучая мастачка

 

Работы Дашы Канаш, навучэнкі 2 “Б” класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка, былі адзначаны ўзнагародамі на розных конкурсах дзіцячага малюнка.

У восеньскі даждлівы вечар маленькая Даша ўзяла матуліну памаду і пачала маляваць на сцяне дождж. Менавіта тады маці зразумела, што дзяўчынцы неабходна вучыцца маляваць. І ўжо чатыры гады Даша Канаш займаецца ў школе мастацтваў.

   

Першы поспех Дашы – 2-е месца ў конкурсе-фестывалі для дзяцей дашкольнага ўзросту “Вясёлы Жужа” ў Гальшанах. Потым быў удзел у 8-м Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці “Казкі свету” у Калінінградзе і прызавыя месцы ў іншых конкурсах дзіцячага малюнка. А ў студзені гэтага года маленькая мастачка атрымала дыплом 2-й ступені ў рэгіянальным этапе Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”.

Арганізатары конкурсаў адзначаюць, што малюнкі Дашы напоўнены цяплом і шчырай дабрынёй, у кожным знаходзяць адлюстраванне жывыя эмоцыі чалавека: радасць, смутак, сум. Вядома, у нашай мастачкі яшчэ не хапае вопыту, але яна ўжо навучылася галоўнаму – праз работы дзяліцца сваёй радасцю з людзьмі.

Алена АНТОНАВА,
класны кіраўнік 2 Б” класа
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий