Заняткі ў басейне: радасць і карысць

- 9:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 12 Навагрудка кожны тыдзень дзеці ад 3 да 7 гадоў наведваюць заняткі ў басейне.

Плаванне ў басейне дастаўляе нашым выхаванцам велізарнае задавальненне. Купанне, гульні ў вадзе, плаванне спрыяльныя для ўсебаковага фізічнага развіцця дзіцяці. У басейне ёсць ўсё неабходнае абсталяванне для заняткаў.

Педагог па плаванні Н.А.Сазановіч праводзіць разнастайныя гульнявыя практыкаванні для асваення тэхнікі спартыўных і палегчаных спосабаў плавання, рухомыя гульні на вадзе, “аэробныя хвалі” і інш. Плаванне як від спорту эфектыўна спрыяе паляпшэнню стану здароўя дзяцей.

Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў працэсе навучання плаванню:

– загартоўванне;
– набыццё навыкаў плавання;
– разгрузка пазваночніка;
– паляпшэнне каардынацыі рухаў;
– павелічэнне тонусу і сілы мышцаў;
– карэкцыя плоскаступнёвасці;
– пастаноўка правільнага дыхання;
– паляпшэнне функцыі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм;
– прафілактыка псіхалагічнай перагрузкі і інш.

Заняткі ў басейне выклікаюць у дзяцей пачуццё радасці і задавальнення ад руху, спрыяюць эмацыйнаму і рухальнаму разняволенню, жаданню навучыцца плаваць, атрымліваць асалоду ад рухаў у вадзе. Вясёлы настрой, прыемныя эмоцыі, смех, радасць спрыяюць агульнаму аздараўленню дзіцячага арганізма.

Наталля РЭДЗЬКА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий