- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мары збываюцца з “Белым буслам”

 

Падарункі, майстар-класы і цудоўны настрой прывезлі ў пагожы зімовы дзень выхаванцам Навагрудскай спецшколы-інтэрната кіраўнік дабрачыннага фонда “Белы бусел” Сяргей Усманаў, менэджэр па маркетынгу і сувязям з грамадскасцю Любоў Стрыга і валанцёры фонда.

Не першы год фонд “Белы бусел” з’яўляецца добрым чарадзеем для выхаванцаў нашай установы, чарадзеем, які выконвае пажаданні і здзяйсняе запаветныя мары, таму сустрэчу ўсе заўсёды чакаюць з нецярпеннем.

Вось і на гэты раз кожны атрымаў падарунак, пра які марыў. Матэрыяльная і гуманітарная дапамога заўседы патрэбная, аднак галоўнае – увага і клопат, з якой валанцёры адносяцца да дзяцей.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Камароўскі правёў урок юнага грамадзяніна для старшакласнікаў. Дыялог з палітыкам атрымаўся змястоўным і цікавым.

Адначасова працавалі майстар-класы фотапазіравання і жывапісу. Хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі сябе ў ролі фотамадэлей і мастакоў. Ім удалося стварыць прыгожыя карціны, адчуць упэўненасць ва ўласных сілах.

Лекцыю па гендэрным выхаванні прачытаў для падлеткаў Максім Падаляк, практыкуючы ўрач-сэксолаг, урач псіхіятр-нарколаг.

Задача дарослых – зрабіць дзяцінства хлопчыкаў і дзяўчынак яркім і непаўторным. У дабрачыннага фонда “Белы бусел” гэта атрымоўваецца. Іх праца – гэта прыклад гуманізма і дабра, і гэтыя “чарадзеі” застануцца назаўжды ў сэрцах нашых выхаванцаў.

Святлана ЗАЙКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Навагрудскай спецшколы-інтэрната

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий