Гэтыя словы сталі дэвізам акцыі, якая стартавала ў Беларусі 24 лютага і працягвалася да 1 сакавіка. Асаблівую трывогу мы адчуваем за падрастаючае пакаленне – нашых вучняў. Таму дзейнасць Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна накіравана на ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў для забеспячэння бяспечнага знаходжання ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў школе.
Абавязкова выконваюцца меры супрацьпажарнай бяспекі, па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічага стану, па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Прафілактычная работа праводзіцца з педагогамі, вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі.
У школе ёсць інфармацыйныя стэнды па пажарнай бяспецы, ахове працы і папярэджванні дарожна-транспартнага траўматызму, на якіх размешчаны нумары тэлефонаў экстраных службаў, інструкцыі і памяткі. Працуе школьны сайт, змяшчаецца інфармацыя ў сацыяльных сетках, ажыццяўляецца аператыўная сувязь праз сучасныя месэнджэры.
У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” у школе праведзены шэраг мерапрыемстваў. Мы размясцілі інфармацыю ў сацыяльных сетках, на дошцы інфармацыі і на школьным сайце. Усе работнікі школы звярнулі ўвагу на неабходнасць выканання правіл бяспекі.
Вучні пачатковых класаў падарожнічалі па краіне дарожных знакаў, малявалі малюнкі на тэму бяспечных паводзін у школе і дома, расказвалі, як паводзіць сябе, калі здарыцца пажар, глядзелі мультфільмы і абмяркоўвалі іх. З вучнямі VI–IX класаў праведзены турніры на лепшага знаўцу правіл бяспекі, віктарыны, хвілінкі бяспекі, сустрэчы з работнікамі па надзвычайных сітуацыях, падарожжа па старонках часопіса “Юны ратавальнік”. Вучні X–XI класаў арганізавалі прагляды відэафільмаў пра бяспечныя паводзіны, падрыхтавалі для ўсіх вучняў школы памяткі і буклеты на тэму “Бяспека – гэта найперш!”. Нашы вучні ўдзельнічалі і ў раённым конкурсе-алімпіядзе “Школа бяспекі”. Абавязковай у гэтыя дні стала вучэбная эвакуацыя ўсіх работнікаў школы. У нас яна прайшла арганізавана.
Не за гарамі ўжо і вясеннія канікулы, а гэта, як правіла, гульні на свежым паветры, нашы дзеці больш часу застаюцца адны без нагляду дарослых. Неабходна, каб правілы бяспекі трывала ўвайшлі ў іх жыццё, каб дзеці заўсёды памяталі пра іх, а ў выпадку складанасцей маглі выкарыстаць.
Рэгіна ДРАВІЦА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Азёркаўскай сярэдняй школы
Мастоўскага раёна