Пад такой назвай з 19 па 26 сакавіка ў яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі.
У рамках тыдня праведзены разнастайныя мерапрыемствы па духоўна-маральным выхаванні дашкольнікаў: выстава дзіцячай літаратуры, конкурс малюнкаў дзяцей «Мы малюем добрую казку», прэзентацыя праваслаўных кніг для дзяцей і бацькоў.
Дзеці даведаліся, што на свеце цудаў вельмі шмат, але самае цудоўнае – гэта кніга. Яны з велізарным захапленнем гулялі ў гульню «Я кніжка – ты мая часцінка», адгадвалі загадкі з чароўнага куфэрка, а лісточкамі з добрымі справамі і добрымі ўчынкамі хлопчыкі і дзяўчынкі ўпрыгожылі «дрэва мудрасці».
Галоўным мерапрыемствам тыдня стала свята «У краіну добрых кніг», якое правялі кіраўнікі гуртка «Урокі дабрыні» Н.В.Жулінская і М.У.Стома. Госцем свята быў благачынны цэркваў Навагрудскай акругі настаяцель Свята-Мікольскага сабора пратаіерэй Анатоль Герасімук. Вядома, не абышлося без падарункаў, якія ён прынёс рабятам.
Дзякуючы такім мерапрыемствам, выхаванцы набываюць упэўненасць у сабе, веру ў свае здольнасці, у дзяцей развіваюцца такія станоўчыя якасці, як добразычлівасць, узаемадапамога, дабрыня, сімпатыя і жыццярадаснасць.
Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка