- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пра фінансы і не толькі

 

Ў дзіцячым садзе – сярэдняй школе пасёлка Юбілейны Ваўкавыскага раёна, як і ва ўсім свеце, прайшоў тыдзень фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі. У рамках гэтага тыдня навучэнцы прынялі ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, накіраваных на фарміраванне фінансавай дасведчанасці маладога пакалення.

Слоган тыдня гэтага года – “Беражы сябе, беражы свае грошы”, акцэнт зроблены на пытаннях лічбавай дасведчанасці ў фінансавай сферы.

Тыдзень пачаўся з інтэрнэт-дэсанта для старшакласнікаў, аснову якога склалі матэрыялы адзінага інтэрнэт-партала фінансавай дасведчанасці насельніцтва. Навучэнцы актыўна выконвалі анлайн-тэст, абмяркоўвалі пытанні работы банкаўскага тэрмінала, атрымання крэдыту на навучанне, правільнасці ўвядзення ПІН-кода.

Дыскусія “Я і грошы” сабрала ўсіх навучэнцаў, якія збіраюцца звязаць сваю прафесійную дзейнасць з фінансамі. Удзельнікі выказалі свае меркаванні пра плюсы і мінусы выкарыстання пластыкавых картак як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі, распрацавалі алгарытм атрымання першай банкаўскай карткі для будучых студэнтаў .

Навучэнцы 5–7-х класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Дзе фінансавая логіка?”, падчас якой пазнаёміліся з паняццямі “тавар”, “кошт”, “зніжка”, “касавы апарат”, разабралі значэнне прыказкі “Капейка рубель беражэ” і многіх іншых.

Усе мерапрыемствы былі накіраваны на фарміраванне і развіццё ўменняў, якія дазволяць навучэнцам у будучыні рэалізоўваць свае планы і захоўваць фінансавую бяспеку і дабрабыт.

 

Наталля МАЗЕЦЬ, Ірына ПАНКЕВІЧ,
настаўнікі
дзіцячага сада – сярэдняй школы пасёлка Юбі лейны
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий