Юныя памочнікі лесу

- 21:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З 3 красавіка ў Беларусі стартуе акцыя “Тыдзень лесу”. У другой малодшай групе № 2 ясляў-сада № 6 Навагрудка праводзіцца шмат мерапрыемстваў па знаёмстве з прыродай.

Выхавальнікі пагутарылі з дзецьмі пра карысць лесу для навакольнага свету і людзей. Разам яны разгледзелі разнавіднасці драўніны, з якой робяць дошкі, а затым мэблю. Вялікую цікавасць выклікалі настольныя гульні “Насельнікі лесу”, “Экалагічны лабірынт”, “Што дзе расце?”. Падчас прагулкі дашкаляты прывялі ў парадак экалагічную кропку. Сабралі апалае лісце, акапалі і палілі дрэвы, пасаджаныя летась. Пры дапамозе знакаў прыгадалі пра правілы паводзін у лесе, а пазней схадзілі туды і сабралі раскіданае смецце.

Бацькам спадабалася ініцыятыва педагога, і цікавасць дзяцей яны падтрымалі падарункам: кнігай пра прыроду Беларусі.

 

 

Алена ШЫНТАР,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 6 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий