Зорны час “Спадчыны”

- 13:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Рэспубліканскім конкурсе фальклорных калектываў у межах рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі” выступленне фальклорнага калектыву “Спадчына” Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы Астравецкага раёна адзначана дыпломам.

Справай вывучэння і захавання звычаяў і традыцый продкаў ва ўстанове адукацыі займаюцца даўно. Неаднаразова фальклорны калектыў “Спадчына” станавіўся пераможцам у розных конкурсах на раённым і абласным узроўнях.

Прыемная навіна прыляцела з Гродна, дзе былі падведзены вынікі конкурсу фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”. Юныя артысты “Спадчыны” былі прызнаны аднымі з лепшых у сваёй узроставй групе і запрошаны ў складзе васьмі калектываў да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе фальклорных калектываў у межах рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”.

Конкурс адбыўся 1 красавіка ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. На суд рэспубліканскага журы, старшынёй якога быў загадчык кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў Калацэй, варнянцы прадставілі абрады сваёй мясцовасці “Гуканне вясны” і “Адведзіны”. Эмацыянальнае, яскравае, аўтэнтычнае выступленне юных артыстаў было адзначана дыпломам “За захаванне абрадавых традыцый”.

 

Таццяна ЛАКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Астравецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий