Гэтай вясной у Нягневіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна стартавала акцыя “Добрая вясна”.
У рамках акцыі члены валанцёрскага атрада “Надзея” аказалі дапамогу ветэрану педагагічнай працы Анфісе Юльянаўне Шкарпета, старэйшаму з былых настаўнікаў установы. Жанчыне ўжо 89 гадоў, а яна яшчэ і цікавую гісторыю раскажа, і на сустрэчу ў школу завітае!
Хлопцы прыбралі дваровую тэрыторыю, абрэзалі хмызнякі і дрэвы. Дзяўчынкі навялі парадак у доме, а заадно і па душах пагаварылі, павучыліся жыццёвай мудрасці ў Анфісы Юльянаўны.
Тварыць добрыя справы цудоўна. Калі чалавек здзяйсняе добрыя ўчынкі, на душы ў яго становіцца лёгка і спакойна. А адна маленькая добрая справа прыводзіць да мноства спраў, напоўненых любоўю, святлом і цяплом.
Галіна ІСАЕНКА,
дырэктар
Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна