- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Авечка Долі ў гасцях у гурткоўцаў “Умелых ручак”

 

Адным з найбольш блізкіх і даступных відаў развіцця дзіцяці з’яўляецца ручная праца, якая стварае ўмовы для яго ўключэння ва ўласнаю творчасць, у працэсе чаго ствараецца нешта прыгожае, незвычайнае. Чым разнастайней дзіцячая дзейнасць, тым больш паспяхова ідзе рознабаковае развіццё дзіцяці, рэалізуюцца яго патэнцыйныя магчымасці і першыя праявы творчасці. Вось чаму ў яслях-садзе № 2 Свіслачы створана дадатковая адукацыйная паслуга гурток “Умелыя ручкі”.

План гуртка “Умелыя ручкі” накіраваны на тое, каб дзеці маглі праявіць свае лепшыя якасці: актыўнасць, дапытлівасць, творчае мысленне, развіць уяўленне і многае іншае.

Кожны занятак – гэта не проста занятак, а цэлая “краіна ўмелых ручак”, дзе можна праявіць свае таленты. Дзеці з цікавасцю займаюцца, выконваюць заданні прыгожа, акуратна, творча. Заняткі ручной працай дазваляюць развіць дробную маторыку ў дзяцей, а пасля дакладныя рухі пальцаў рук, авалоданне пісьмом. Вядома, што праца рукамі дапамагае развіваць мозг. Бо нездарма кажуць, што розум дзіцяці знаходзіцца на кончыках яго пальцаў.

Дзеці з вялікім задавальненнем ствараюць вырабы з рознага матэрыялу. Выкарыстоўваюцца сурвэткі, насенне гарбуза і сланечніка, розныя крупы, ніткі, ватовыя дыскі, ватовыя палачкі, аднаразовы папяровы посуд і інш. Работы выкананы на розную тэматыку і ў розных тэхніках.

Сённяшні занятак выхаванцаў гуртка наведала авечка па мянушцы Долі. Яна сумавала ў адзіноце і прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам зрабіць ёй сябровак. І юныя памочнікі пачалі працу. Спачатку дзеці зрабілі падставу-тулава авечак (нанеслі пласт пластыліну), прыляпілі ножкі, а затым нарэзанымі ватовымі галоўкамі зрабілі шубку авечцы. Завяршальным этапам быў выраб галавы. З дапамогай ватных галовак умельцы аформілі чубок і вушкі, прымацавалі галаву да цела авечкі пры дапамозе клеевага пісталета.

Гурткоўцы засталіся вельмі задаволеныя вынікамі сваёй працы, паколькі яны дапамаглі авечцы Долі знайсці сабе сябровак. Хлопчыкі і дзяўчынкі далі кожнай авечцы сваё імя і дружная сямейка авечак пасялілася ў групе.

 

Анастасія РУБЛІК,
кіраўнік гуртка “Умелыя ручкі”
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий