- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У будучыню праз мінулае

 

У яслях-садзе № 14 Смаргоні прайшоў тэматычны семінар, прысвечаны фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту, арганізаваны з дапамогай супрацоўнікаў БДПУ імя М.Танка.

Зараджэнне нацыянальнай самасвядомасці адбываецца менавіта ў дашкольным узросце. У яслях-садзе № 14 Смаргоні накоплены пэўны вопыт работы па азнаямленні дзяцей дашкольнага ўзросту з традыцыйнай народнай культурай.

Ва ўстанове аформлена памяшканне “Беларуская хатка”, дзе размешчаны экспанаты мінулага: прылады працы, вырабы з гліны, тканіны, лазы, саломы. З выхаванцамі праводзяцца музычныя забавы, святы па матывах народных святаў “Камаедзіца”, “Масленіца”, “Саракі”, таксама дашкаляты знаёмяцца з гісторыяй Смаргоншчыны.

У педагогаў нашага ясляў-сада ўзнікла неабходнасць пашырыць свае погляды і веды ў гэтым кірунку. Дапамогу нам у гэтым аказалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. У рамках работы “Навуковай лаўкі” па запыту нашай установы быў праведзены тэматычны семінар “Павышэнне кампетэнтнасці педагога па праблеме фарміравання нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту (на матэрыяле традыцыйнай беларускай культуры)”, які прайшоў у анлайн-фармаце. Эспертную дапамогу педагогам аказала дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі БДПУ імя М.Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Людміла Ніканава.

Л.Я.Ніканава прадставіла практычны матэрыял, які ў далейшым дапаможа выхавальнікам дашкольнай адукацыі весці з выхаванцамі ўстановы работу ў гэтым кірунку. Прэзентацыя пра культуру, традыцыі, нацыянальнае адзенне, сямейную абраднасць нашых продкаў, пра гістарычнае мінулае нашай краіны выклікала сапраўдную цікавасць педагогаў.

 

Таццяна ТАМАШЭВІЧ,
загадчык ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий