Выхаванцы Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна разам са сваімі выхавальнікамі і бацькамі прынялі ўдзел у пасадцы саджанцаў на тэрыторыі дашкольнай установы.
Зрабіць уклад у зялёную будучыню нашай планеты мы можам ужо сёння, прывучаючы дашкольнікаў любіць і паважаць прыроду. Выдатны спосаб прыцягнення дзяцей да дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя – гэта пасадка дрэў. Вядома, без дапамогі бацькоў мы не абышліся. Са Шчорсаўскага лясніцтва былі прывезены маладзенькія хваінкі і елачкі.
Усе дзеці прымалі ўдзел у працоўным працэсе па іх пасадцы: хтосьці трымаў, хтосьці паліваў, хтосьці саветам дапамагаў.
Зараз тэрыторыю нашай дашкольнай установы ўпрыгожваюць маладыя дрэўцы. Выхаванцы вырашылі, што самі будуць даглядаць за саджанцамі, ахоўваць іх і аберагаць. Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу ў такой карыснай справе.
Спадзяёмся, што праведзенае мерапрыемства зарадзіла ў душах дзяцей іскрынку дабрыні, пачуццё прыгожага і жаданне велізарнай адказнасці за прыроду!
С.А.МІХАЛКЕВІЧ
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна