Выбіраючы прафесію, мы выбіраем лёс

- 16:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы 9–10-х класаў сярэдняй школы № 3 Навагрудка наведалі Дзень адкрытых дзвярэй у Навагрудскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі.

Прафесійнае арыентаванне падрастаючага пакалення з’яўляецца адной з прыярытэтных задач сучаснага грамадства. Правільны выбар прафесіі ў далейшым аказвае значны ўплыў на рацыянальнае размеркаванне працоўных рэсурсаў у краіне. Толькі пры наяўнасці дастатковай інфармацыі падлетак можа зрабіць усвядомлены выбар прафесіі, зрабіць неабходныя крокі для яе атрымання.

Падчас Дня адкрытых дзвярэй школьнікі змаглі даведацца пра рабочыя спецыяльнасці, якія можна атрымаць пасля заканчэння ліцэя, а таксама паспрабаваць сябе непасрэдна ў якасці рабочых.

Хлопцы і дзяўчаты наведалі тынкавальныя майстэрні, паглядзелі на работу прафесійнага зваршчыка, былі здзіўленыя тым фактам, што некаторыя іх аднагодкі ведаюць, як разабраць і сабраць каробку перадач аўтамабіля. А магчымасць пад кантролем інструктара кіраваць трактарам, аўтамабілем ЗІЛ выклікала цікавасць і жаданне атрымаць правы катэгорыі “С”.

Прафесіі кухара і кулінара – адны з найстаражытнейшых. Яны даюць свабоду творчасці і прастору для эксперыментаў, уменне гатаваць, магчымасць пачаць свой бізнэс. Вучняў зацікавіла інфармацыя пра спецыяльнасць кухара. Ім была дадзена магчымасць самім накрыць на стол, прыгатаваць бліны і пачаставаць імі гасцей.

Станоўчыя эмоцыі, непадробная цікавасць спадарожнічалі ўсёй сустрэчы. Пасля яе заканчэння некалькі школьнікаў заявілі пра сваё жаданне падаць дакументы для паступлення менавіта ў гэты ліцэй.

 

Дар’я КАРАВАЙ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий