Метадычная вучоба з карысцю

- 18:19Стиль работы

 

Валянціна КЕНЦЬ,
метадыст
ДВМУ “Воранаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”,
Гродзенская вобласць

 

 

Каб педагогу адпявядаць патрабаванням сённяшняга дня, яму неабходна сістэматычна павышаць сваю прафесійную кампетэнтнасць.

У нашым сельскім раёне склалася свая сістэма метадычнага суправаджэння дашкольнай адукацыі, накіраваная на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў. Для адміністрацый устаноў дашкольнай адукацыі і намеснікаў дырэктароў НПК дзейнічае “Школа кіравання”. Інфармацыйна-метадычная падтрымка маладых спецыялістаў здзяйсняецца ў “Школе маладога педагога” (кансультацыйны пункт).

Працуюць тры семінары-практыкумы для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці і намеснікаў дырэктараў НПК, музычных кіраўнікоў, кіраўнікоў фізічнага выхавання, семінар для настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па пытаннях пераемнасці.

Па асобным плане здзяйсняецца метадычная вучоба з настаўнікамі-дэфектолагамі пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, настаўнікамі-дэфектолагамі і выхавальнікамі дашкольнай адукацыі груп інтэграванага навучання і выхавання, педагогамі-псіхолагамі.

Дзейнічае раённая творчая група педагогаў дашкольнай адукацыі, у склад якой уваходзяць выхавальнікі вышэйшай і першай кваліфікацыйных катэгорый.

Важным звяном рэгіянальнай метадычнай работы з’яўляюцца метадычныя аб’яднанні, эфектыўнасць дзейнасці якіх залежыць ад актуальнасці тэматыкі паседжанняў і разглядаемых пытанняў, якія вырашаюць праблемы дашкольнай адукацыі і арыентаваны на прафесійныя запыты педагогаў.

Паколькі ў рэгіёне самая вялікая катэгорыя педагагічных работнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі – выхавальнікі, то для іх з улікам накіраванасці і ўзроставага складу груп працуюць трв метадычных аб’яднанні: выхавальнікаў дашкольнай адукацыі груп ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі сярэдніх і старшых груп, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп.

Тэмы і павестка дня метадычных аб’яднанняў вызначаюцца зыходзячы з вынікаў анкетавання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па задаволенасці метадычнай вучобай за мінулы навучальны год.

У практыцы работы МА выкарыстоўваюцца розныя формы арганізацыі і правядзення паседжанняў: семінары-практыкумы, дзелавыя гульні, сустрэчы за круглым сталом, творчыя лабараторыі і інш.

Запатрабаванымі падчас раённых метадычных мерапрыемстваў з’яўляюцца адкрытыя прагляды адукацыйнага працэсу, якія садзейнічаюць удасканаленню прафесійных уменняў педагогаў у арганізацыі і правядзенні рэгламентаванай і нерэгламентаванай дзейнасціз выхаванцамі.

Карысным для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі з розным стажам работы з’яўляецца панарамны прагляд арганізацыі развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя групавых памяшканняў, што дазваляе пазнаёміцца з вопытам калег у гэтым накірунку.

На працягу пяці апошніх год у практыцы работы з педагогамі раёна выкарыстоўваецца правядзенне майстар-класаў вопытнымі выхавальнікамі дашкольнай адукацыі, што садзейнічае трансляцыі і распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту.

Падчас большасці раённых МА ажыццяўляецца ўзаемадзеянне педагогаў у малых групах з мэтай выканання практычных заданняў (дадатак 1).

Да раённых метадычных аб’яднанняў сістэматычна рыхтуюцца выставы разнастайнай тэматыкі, на якіх прадстаўляецца практычны матэрыял з вопыту работы педагогаў (гульні і дапаможнікі, распрацоўкі заняткаў і мерапрыемстваў, матэрыял для ўзаемадзеяння з бацькамі і г.д.).

Падчас падрыхтоўкі да МА выхавальнікам дашкольнай адукацыі рэгулярна прапаноўваюцца розныя віды хатніх заданняў, якія затым прэзентуюцца педагогамі на паседжаннях МА (дадатак 2).

Па праблемных пытаннях у дапамогу педагогам сістэматычна рыхтуецца раздатачны матэрыял (напрыклад, алгарытм састаўлення плана работы па самаадукацыі; прыкладныя варыянты аналіза і самааналіза занятка; узоры афармлення пратаколаў групавых бацькоўскіх сходаў і інш.).

Такім чынам, выкарыстанне падчас работы метадычных фарміраванняў розных метадаў дае магчымасць педагагічным работнікам не толькі атрымліваць інфармацыю па пытаннях, якія цікавяць, але і выкарыстоўваць яе ў практычнай дзейнасці.

 

 Дадатак 1

Прыкладныя заданні для работы педагогаў у малых групах

 

     – Распрацоўка плана мерапрыемстваў для дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту і бацькоў падчас тэматычнага тыдня экалагічнага выхавання (мікрагрупа выхавальнікаў дашкольнай адукацыі IIкваліфікацыйнай катэгорыі і без кваліфікацыйнай катэгорыі).

     – Практыкум па ажыццяўленні аналіза і самааналіза занятка (мікрагрупа выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай і Iкваліфікацыйных катэгорый).

     – Распрацоўка плана-фрагмента правядзення рэжымнага моманту з выхаванцамі малодшага дашкольнага ўзросту (мікрагрупа выхавальнікаў дашкольнай адукацыі IIкваліфікацыйнай катэгорыі).

     – Распрацоўка плана тэматычнага тыдня “Мой пасёлак (вёска)” для дзяцей старшай групы (мікрагрупа выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Iкваліфікацыйнай катэгорыі).

     – Складанне мнематабліц для развучвання вершаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту (мікрагрупа выхавальнікаў дашкольнай адукацыі IIкваліфікацыйнай катэгорыі і без кваліфікацыйнай катэгорыі).

     – Распрацоўка рэкамендацый для бацькоў па фарміраванні ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін на дарозе (мікрагрупа выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Iкваліфікацыйнай катэгорыі).

     – Мадэляванне праблемных сітуацый (мікрагрупа выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай і Iкваліфікацыйных катэгорый).

 

 

Дадатак 2

Прыкладныя віды хатніх заданняў для педагогаў

 

     – Падабраць мастацка-літаратурны матэрыял (вершы, забаўлянкі, загадкі, песенькі і г.д.) для падтрымкі цікавасці дзяцей ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту да выканання рэжымных момантаў (выхавальнікі дашкольнай адукацыі II кваліфікацыйнай катэгорыі і без кваліфікацыйнай катэгорыі).

     – Распрацаваць канспект занятка па азнаямленні выхаванцаў з малой радзімай (выхавальнікі дашкольнай адукацыі вышэйшай і I кваліфікацыйных катэгорый).

     – Распрацаваць і прэзентаваць гульню або дапаможнік па фарміраванні беларускамоўных зносін у выхаванцаў сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту (выхавальнікі дашкольнай адукацыі вышэйшай і I кваліфікацыйных катэгорый).

     – Падрыхтаваць і прэзентаваць гульнявы дапаможнік па развіцці дробнай маторыкі рук у выхаванцаў (выхавальнікі дашкольнай адукацыі II кваліфікацыйнай катэгорыі і без кваліфікацыйнай катэгорыі).

     – Падрыхтаваць буклеты на тэму “Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту навыкаў бяспечных паводзін” (выхавальнікі дашкольнай адукацыі I кваліфікацыйнай катэгорыі).

     – Падрыхтаваць і прэзентаваць самаробную кнігу на беларускай мове (выхавальнікі дашкольнай адукацыі вышэйшай і I кваліфікацыйных катэгорый).

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий