- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Чарнобыльскі набат  

 

Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай катастрофы для навучэнцаў 6–7-х класаў Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Чарнобыльскі набат”.

Наступствы Чарнобыльскай катастрофы – не толькі сацыяльна-эканамічныя, экалагічныя, але і духоўныя – адчуваюцца дагэтуль. Менавіта таму гісторыя гэтай бяды і гісторыя пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб маладое пакаленне пра гэта ведала і памятала.

Мерапрыемства адкрылася з аповеду класных кіраўнікоў пра жудасную трагедыю ХХ стагоддзя і яе ўплыў на экалагічныя і дэмаграфічныя абставіны ў свеце, і, вядома, пра гераізм і мужнасць ліквідатараў. 

Падчас прагляду дакументальнага фільма “Званы Чарнобыля” хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз звярнуліся да тых падзей, што адбываліся на тэрыторыі, прылеглай да ЧАЭС, у першыя дні пасля аварыі, убачылі яркія канкрэтныя прыклады стойкасці і мужнасці людзей, якія кінуліся па закліку свайго сэрца і па вайсковай прысязе на дапамогу сваёй краіне, даведаліся пра подзвіг пажарных, якія першымі ўступілі ў сутычку з агнём, з гераічнай працай ліквідатараў.

Прайшло 35 гадоў, а чорны дзень Чарнобыльскай трагедыі працягвае хваляваць людзей: і тых, каго ён зачапіў сваім чорным крылом, і тых, хто пазней нарадзіўся далёка ад скалечанай зямлі. Горкае рэха той страшнай бяды да гэтага часу жыве ў памяці пакалення і нястомна нагадвае ўсім, што бяду лягчэй прадухіліць.

 

Вольга БАЛАНОВІЧ,
класны кіраўнік 7-га класа
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий