Вельмі цікава ў яслях-садзе № 4 Ганцавіч прайшло свята “Вясновыя прыгоды”.
Вясёлымі заклічкамі “Гэй, Вясна, прыйдзі” дзеці паклікалі да сябе прыгажуню-Вясну (яе ролю выканала Яўгенія Сяргееўна Бобка). Выхаванцы вадзілі з ёй карагод “Вясна прыйшла”, спявалі вяснянкі “Сонейка-сонца”, ігралі на музычных інструментах кампазіцыю па матывах беларускіх народных песень, гулялі ў беларускія народныя гульні “Скача жабка”, “Прэла-гарэла”, “Бусел”, адгадвалі загадкі, танцавалі “Лявоніху”.
Вясна-красна пакружылася з дзецьмі ў карагодзе, пагуляла і напрыканцы пачаставала беларускімi цукеркамі.
Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, педагогі захоўваюць традыцыі нашых продкаў.
Ніна ЖЫГУН,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 4 Ганцавіч