- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Экскурсія ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва”  

 

З мэтай пашырэння ўяўленняў пра спартыўныя аб’екты горада Смаргоні, разнастайнасць відаў спорту, узбагачэння ўяўленняў пра фізкультурны рух і вядомых спартсменаў малой радзімы, выхаванцы ясляў-сада № 6 Смаргоні наведалі фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва”.

Супрацоўнікі фізкультурна-аздараўленчага комплексу даступна і цікава распавялі пра аддзяленні па трох відах спорту: баскетбол, дзюдо, цяжкая атлетыка, пра набор у спартыўныя секцыі.

Далей выхаванцы наведалі абноўлены басейн. Са здзіўленнем і захапленнем яны назіралі, як юныя плыўцы асвойваюць тэхніку плавання, вучацца правільна дыхаць, выконваюць займальныя навучальныя практыкаванні.

Самы доўгі прыпынак маленькія госці зрабілі каля дошкі гонару “Cпартыўны гонар СДЮШАР”. Тут дзеці змаглі не толькі паглядзець на трафеі землякоў, але і пазнаёміцца з іх біяграфіяй. Дасягненні нашых землякоў – прыклад і надзея для мэтанакіраваных дзяцей.

Кульмінацыяй экскурсіі стала наведванне гарадскога стадыёна, дзе выхаванцы са спрытам выконвалі гульнявыя заданні са спартыўным інвентаром і абсталяваннем, паспрабавалі “трэніравацца”.

На працягу ўсёй экскурсіі дзеці захоплена абмяркоўвалі ўбачанае, а на развітанне выразілі жаданне займацца ў секцыях фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

 

Ганна ГІЛЬ,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 6 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий