- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Віншавальная паштоўка для роднай планеты

 

У сярэдняй групе № 2 Смаргонскага ясляў-сада – пачатковай школы прайшоў тыдзень па тэме “Паводзіны чалавека ў прыродзе”, прысвечаны Дню Зямлі, які адзначаецца штогод 22 красавіка. Мэтай тыдня было фарміраванне ў выхаванцаў уяўленняў пра правілы паводзін чалавека ў прыродных згуртаваннях, выхаванне асноў экалагічнай культуры.

Чалавецтва павінна задумацца, што мы робім добра, а што дрэнна. Каб наша планета жыла і радавала далей сваёй прыгажосцю і дарамі, трэба прывучаць людзей думаць пра гэта, пачынаючы з дашкольнага ўзросту, калі маленькі чалавек глядзіць на ўсё навокал добрымі вачыма і любіць шчырым сэрцам.

У рамках тыдня былі праведзены заняткі, гутаркі, элементы пазнавальнай дзейнасці на тэмы: “Лес – наш сябар”, “Дапаможам птушкам”, “Беражыце чыстую ваду”, “Што такое Чырвоная кніга Беларусі?”, “Хто жыве ў запаведніку?” і іншыя. Дзеці ўсвядомілі тое, што мы ў прыроду прыходзім як госці і таму павінны паводзіць сябе ветліва і культурна, зразумелі неабходнасць беражліва адносіцца да прыродных багаццяў.

А ў Дзень Зямлі мы правялі гутарку “Мы любім цябе, родная планета!”. Выхаванцы разважалі, чаму ім падабаецца жыць на планеце Зямля, якая яна багатая і прыгожая. Да гэтай даты мы вырабілі новую дыдактычную гульню “Планета Зямля. Добра – дрэнна”, гуляючы ў якую дзеці адрознівалі добрыя і дрэнныя ўчынкі людзей, якія прыносяць карысць або шкоду для зямлі і прыроды ў цэлым.

А яшчэ мы стварылі віншавальную паштоўку-калаж, дзе ўпрыгожылі нашу планету прыгожым вяночкам з кветак і рознакаляровымі матылькамі.

 

Ірына БЫЛІНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Смаргонскага ясл
яў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий