- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гадзіна памяці “Чарнобыль – катастрофа ХХ стагоддзя”

 

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў ”Чарнобыль: скрозь прызму дзесяцігоддзяў” у Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 35-годдзю Чарнобыльскай катастрофы: інфармацыйныя і класныя гадзіны, выстава мастацкай літаратуры “Чарнобыльская трагедыя”, конкус малюнкаў, кіналекторый, выпуск інфармацыйных буклетаў і інш.

Для вучняў 5–9-х класаў была праведзена гадзіна памяці “Чарнобыль – катастрофа ХХ стагоддзя”. У ходзе мерапрыемства школьнікі больш даведаліся пра падзеі чарнобыльскай трагедыі і прычыны аварыі, пра мужнасць і гераічнасць яе ліквідатараў, пра наступствы катастрофы для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Аповед вядучых суправаджаўся відэафрагментамі і прэзентацыяй. У ходзе мерапрыемства чыталіся вершы, гучалі запісы песень чарнобыльскай тэматыкі.

Было адчуванне, што ўсе наведалі чарнобыльскую зону, паглядзелі на ўласныя вочы на вёскі, пакінутыя людзьмі.

Вярнуцца да падзей тых гадоў, навучыцца ўспрымаць чужую бяду, чужы боль як свой уласны, выхоўваць адказнасць за ўсё, што адбываецца навокал – мэта такіх мерапрыемстваў.

 

Наталля СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий