- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У палацы Нясвіжа

 

Вучні 69-х класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні пабывалі на экскурсіі ў Нясвіжскім замку.

Доўгачаканая красавіцкая субота! І разам з навучэнцамі мы збіраемся ў чарговае падарожжа. Колькі ўжо іх было! Але зноў усё, як у першы раз. Хвалюемся… У першую чаргу, ад шчасця, што зноў адпраўляемся вандраваць па роднай Беларусі. І сёння нас чакае Нясвіж.

Тры гадзіны шляху толькі ў адзін бок. Але гэта дробязі. Наперадзе такая доўгачаканая сустрэча з палацам Радзівілаў. Надвор’е зусім не вясновае, змяняецца праз кожныя паўгадзіны. Але і гэта не псуе настрой. Назіраем у акно, як мінаем вёскі, мястэчкі, гарады: Крэва, Валожын, Івянец…

І вось ужо дарожныя ўказальнікі папярэджваюць, што мы пад’язджаем да Нясвіжа. Горад сустракае нас ветліва. Хуценька набываем білеты і трапляем на тэрыторыю музея-запаведніка.

О, якая прастора! Шырокая алея сярод воднай гладзі падводзіць нас да цэнтральнай брамы. З заміраннем уваходзім. Палац паўстае перад намі ва ўсёй сваёй раскошы. Ён пaдoбны нa кaзкy, зacтылyю ў цэглe i кaмeнi. Крыху губляемся… Уcё тyт дыxae жывoй мiнyўшчынaй. Унутранае аздабленне не ўступае знешняму. Кожная зала мае сваю назву, сваю гісторыю: Залатая, Каралеўская, Гетманская, Мармуровая, Паляўнічая… З парадных партрэтаў важна на нас пазіраюць гаспадары палаца, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі старажытнага роду Радзівілаў. Менавіта яны валодалі Нясвіжам з пaчaткy XVІ cтaгoддзя. Уважліва слухаем экскурсавода. Старажытныя легенды і паданні ажываюць перад вачамі.

Час ляціць непрыметна. І мы ўжо развітваемся з гасцінным Нясвіжам. Пажаданне збылося: самыя яркія ўражанні забіраем з сабою.

 

Валянціна ЛУКОШКА,
класны кіраўнік 9 “А” класа
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий