Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

- 18:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь для навучэнцаў 7-га класа Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, іх гісторыя і значэнне”.  

Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Пачынаючы з 1998 года ў нашай краіне кожную другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Падчас інфармацыйнай гадзіны хлопчыкі класа пазнаёмілі прысутных з гісторыяй сімвалаў нашай дзяржавы – гербам, сцягам, гімнам. Дзяўчынкі падрыхтавалі паведамленні пра шляхі станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі, пра заканадаўчыя дакументы, якія ляжаць у аснове, калі і дзе выкарыстоўваецца Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемства вучні разважалі пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, а таксама адказалі на пытанні віктарыны “Як мы ведаем сімволіку Рэспублікі Беларусь?”.

Воляй народа герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы беларускага народа. Знамянальна, што сёлета мы адзначаем гэтае свята адначасова са святкаваннем Дня Вялікай Перамогі. Бо нашы сімвалы непарыўна звязаны з гераічнай гісторыяй краіны. З павагі да афіцыйных сімвалаў пачынаецца любоў да сваёй Радзімы, дачыненне да яе лёсу. Без ведання гісторыі, павагі да мінулага, пераемнасці гістарычных і культурных традыцый нельга будаваць будучыню. Гэта неабходныя ўмовы ўсіх далейшых поспехаў.

 

Вольга БАЛАНОВІЧ,
класны кіраўнік 7-га класа
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий