- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мір на ўсёй зямлі

 

У рамках тэматычнага тыдня “Вясновыя святы. Свята Перамогі” выхаванцы рознаўзроставай групы № 6 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы ўпершыню пачулі гісторыю пра Брэсцкую крэпасць, якая адна з першых прыняла ўдар ворагаў.

Дзяцей вельмі ўразіў аповед пра тое, як нямецка-фашысцкія захопнікі адводзілі ўсяго некалькі гадзін, каб захапіць крэпасць, але яна пратрымалася 32 дні. Дашкольнікі зрабілі выснову, што Брэсцкая крэпасць была той сцяной, якая затрымала наступленне ворагаў і дала магчымасць іншым салдатам падрыхтавацца да абароны. Таксама выхаванцы даведаліся, што ваенныя дзеянні адбываліся ўсюды, дзе з’яўляліся захопнікі. У шматлікіх гарадах і вёсках людзі аказвалі ім актыўнае супраціўленне. Так з’явіліся партызаны – звычайныя людзі, якія вялі падпольную барацьбу з ворагамі і дапамагалі салдатам абараняць свой народ.

Асаблівую цікавасць выклікала віртуальная экскурія па ваенна-гістарычных маршрутах, падчас якой дзеці пазнаёміліся з помнікамі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Але найбольш выхаванцам спадабалася падарожжа ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У віртуальнай прасторы дашкольнікі праглядзелі экспазіцыі баявой тэхнікі і зброі, ваенную форму салдат розных краін, медалі і ордэны, ваенна-гістарычныя рэканструкцыі.

Знаёмства з гістарычнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны вельмі ўзрушыла выхаванцаў і натхніла іх на стварэнне калектыўнай аплікацыі з выкарыстаннем нетрадыцыйнай тэхнікі – маляванне далонямі. Атрымалася сімвалічная калектыўная праца пад назвай “Мір на ўсёй зямлі”.

 

Таццяна МІХАЛЬЧЭНЯ,
выхавальнiк
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий