- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Выконвалі заданне штаба

 

У рамках святкавання Дня Перамогі ў яслях-садзе № 85 Гомеля прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Юныя патрыёты”.

У правядзенне патрыятычнага мерапрыемства для дашкалят уключыліся курсанты ваенна-транспартнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

У ходзе мерапрыемства дзецям распавялі пра гераічны подзвіг беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны і прапанавалі адчуць сябе сапраўднымі разведчыкамi, выканаўшы заданне штаба – знайсці “варожую карту”, схаваную на тэрыторыі дзіцячага сада.

Юныя ўдзельнікі праявілі знаходлівасць, кемлівасць і згуртаванасць пры выкананні заданняў. У ходзе гульні дзецi даведаліся, што знаходзіцца ў рэчмяшку, разграмілі “варожую танкавую роту”, разгадалі сакрэтны шыфр, аказалі дапамогу “параненым” у медсанчасці.

 

Мар’яна ПАДДУБНАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ясляў-сада № 85 Гомеля

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий