У рамках святкавання Дня Перамогі ў яслях-садзе № 85 Гомеля прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Юныя патрыёты”.
У правядзенне патрыятычнага мерапрыемства для дашкалят уключыліся курсанты ваенна-транспартнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
У ходзе мерапрыемства дзецям распавялі пра гераічны подзвіг беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны і прапанавалі адчуць сябе сапраўднымі разведчыкамi, выканаўшы заданне штаба – знайсці “варожую карту”, схаваную на тэрыторыі дзіцячага сада.
Юныя ўдзельнікі праявілі знаходлівасць, кемлівасць і згуртаванасць пры выкананні заданняў. У ходзе гульні дзецi даведаліся, што знаходзіцца ў рэчмяшку, разграмілі “варожую танкавую роту”, разгадалі сакрэтны шыфр, аказалі дапамогу “параненым” у медсанчасці.
Мар’яна ПАДДУБНАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ясляў-сада № 85 Гомеля