Мая прыгожая Беларусь

- 21:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні двух важных дзяржаўных свят нашай краіны – Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дня Перамогі – для вучняў пачатковых класаў Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы праведзена гульня-падарожжа “Мая прыгожая Беларусь”.  

У пачатку мерапрыемства вучні прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь, а затым адправіліся ў падарожжа па розных станцыях. На прыпынку “Сімвалы Беларусі” вядучыя расказалі, які сэнс укладзены ў выявы і колеры Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе яны выкарыстоўваюцца. Усе прысутныя выканалі гімн нашай краіны. Праз гульню “Словы рассыпаліся” вучні замацавалі свае веды пра афіцыйныя сімвалы краіны.

На прыпынку “Вусная народная творчасць” дзеці складалі прыказкі і прымаўкі пра радзіму, разгадвалі загадкі і крыжаванку. Вельмі актыўна вучні працавалі на прыпынку “Краявіды Беларусі”. Яны знаходзілі і паказвалі на карце гарады, рэкі і азёры нашай краіны, а таксама назвалі дзяржавы, якія мяжуюць з Беларуссю.

На прыпынку “Дзякуй дзеду за Перамогу” вядучыя адзначылі, што ў Беларусі 9 Мая – адно з самых светлых свят, яно вельмі дорага беларускаму народу. Вучні расказалі пра маленькіх герояў вайны і іх подзвігі. Таксама ўспомнілі асноўныя даты, звязаныя з гісторыяй нашай краіны.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў патрыятычных якасцей, фарміраванню павагі да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны.

 

Таццяна ПЕЛЕШ,
настаўнік пачатковых класаў
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий