У Рубельскім яслях-садзе № 2 Столінскага раёна прайшло свята, прысвечанае Дню Перамогі. Дашкольнікі спявалі ваенныя песні, танцавалі вальс Перамогі, чыталі вершы пра франтавыя перамогі сваіх прадзедаў.
З хваляваннем і ўдзячнасцю Ганна Бараноўская расказала верш “Помнік Невядомаму салдату”. Вельмі прыгожую песню “9 Мая” спеў Максім Япішка.
Выхаванцы зладзілі сцэнку “Маці героя”. Асэнсавана, шчымліва і захапляльна маленькія артысты паказалі гісторыю ўсіх матуль, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны чакалі сваіх сыноў з фронту…
Напрыканцы свята ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання.
Любоў ПАШКЕВІЧ,
загадчык Рубельскага ясляў-сада № 2
Столінскага раёна