- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Будзем памятаць заўсёды

 

У яслях-садзе № 12 Навагрудка адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня Перамогі. У групах сярэдняга і старэйшага ўзросту з дзецьмі праводзіліся гутаркі “Памятныя мясціны нашага горада “, “Каб ведалі, каб помнілі”, “Дзень Перамогі” і іншыя.

Дзеці пачулі апавяданні і вершы пра суровыя ваенныя дни, пра подзвігі салдат Вялікай Айчыннай вайны і самі сталі складальнікамі апавяданняў пра сваіх прадзедаў. Для развіцця агульнага кругагляду дзяцей, фарміравання пачуцця патрыятызму была прадстаўлена прэзентацыя “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. У сярэдняй групе № 2 выхавальнік В.А.Пантус правяла тэматычны занятак “9 Мая – свята Перамогі”, на якім дзеці даведаліся шмат новага пра Вялікую Айчынную вайну і вырабілі святочныя паштоўкі. У старшай групе № 1 выхавальнік Н.В.Жулінская арганізавала тэматычную сустрэчу “Памятаем пра перамогу заўсёды”, на якой дзеці змаглі разгледзець альбомы “Усё пра Дзень Перамогі”, “Ваенная тэхніка”. А напрыканцы яны з гонарам чыталі вершы пра подзвіг нашага народа і свята Перамогі .

Выхаванцы спецыяльнай для дзяцей з ЦПМ № 1 групы вырабілі святочныя паштоўкі, а ў спецыяльнай для дзяцей з ЦПМ № 2 групе выхавальнікам Г.К.Амельяновіч была арганізавана сумесная выстава малюнкаў дзяцей і бацькоў “Мы памятаем, мы ганарымся”.

Уся праца ў дзіцячым садзе накіравана на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту маральна-патрыятычных якасцей і пачуццяў, гонару за сваю Радзіму.

 

Наталля РЭДЗЬКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий