- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дашкольнікам пра свята Перамогі

 

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ў Гезгалаўскім яслях-садзе Дзятлаўскага раёна адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да значнай для нашага народа падзеі.

Пад музыку песні “Дзень Перамогі” дзеці ўрачыстым маршам зайшлі ў святочна ўпрыгожаную залу. Вядучая расказала пра свята Перамогі, радаснае і сумнае адначасова.

Дашкольнікам былі прапанаваны да прагляду фрагменты хронікі гадоў Вялікай Айчыннай вайны, якія не маглі не ўразіць: дзеці з заміраннем сэрца ўспрымалі ўсё ўбачанае і пачутае.

Затым выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту паспаборнічалі ў спартыўным мерапрыемстве. Дзеці ўдзельнічалі ў эстафеце “Крэпасць”, гульні “Перацягванне каната”, дзяўчынкі-“медсёстры” дапамагалі “раненым” выйсці з поля бою. Выхаванцы паказалі свае ўменні ў “танкавым” майстэрстве, пранесліся “конніцай”. Пасля адпраўлялі паштоўкі родным.

Падчас святочнага мітынгу, удзел у якім прымаюць жыхары нашага пасёлка, супрацоўнікі і выхаванцы Гезгалаўскага ясляў-сада таксама аддалі даніну павагі загінулым у гады вайны: усклалі вянкі і кветкі да абеліску ў аграгарадку Гезгалы.

 

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны
Гезгалаўскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий