- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дырэктар Воранаўскай спартыўнай школы ўзнагароджаны граматай  

 

Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дырэктар Воранаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мікалай Аўсейчык.

У Лідзе прайшлі мерапрыемствы ў рамках праекта “Вытокі. Крок да Алімпу”, які быў задуманы Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь. Ён аб’яднаў у Лідзе некалькі падзей: 30-годдзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта і прафесійнае свята – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Значнасць спартыўнаму фестывалю надалі і ганаровыя госці на чале са старшынёй Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь Віктарам Лукашэнкам. Лепшых прадстаўнікоў спартыўнай галіны Гродзенскай вобласці, юных гараджан – навучэнцаў Лідскіх дзіцяча-юнацкіх спартыўных і агульнаадукацыйных школ, жыхароў раённага цэнтра віталі Уладзімір Каранік, старшыня Гродзенскага аблвыканкама і Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Андрэй Барбашынскі, чэмпіён Алімпійскіх гульняў па гандболе, член выканаўчага камітэта НАК, іншыя афіцыйны яасобы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаныя ўзнагароды за асабісты ўклад у развіццё спартыўнай галіны Гродзенскай вобласці ўручаны 19 спецыялістам.

Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь узнагароджаны і наш зямляк, дырэктар Воранаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мікалай Мікалаевіч Аўсейчык, які на пасадзе дырэктара з 1981 года. Усе гэтыя гады Мікалай Мікалаевіч выхоўвае ў школьнікаў любоў да спорту, рыхтуе спартсменаў, алімпійскіх прызёраў.

Віншуем Мікалая Мікалаевіча з заслужанай узнагародай! Жадаем далейшых перамог і таленавітых вучняў!

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий