Стажорская практыка маладых педагогаў  

- 11:42ГРОДНЕНЩИНА

 

У Воранаўскім раёне дбаюць пра маладых спецыялістаў: цікавяцца станам арганізацыі першага рабочага месца, умовамі жылля, прынцыпамі стымулявання за творчы падыход да справы. Штогод у канцы мая аддзел адукацыі сумесна з установамі адукацыі рыхтуе сапраўднае прафесійнае свята – абарону стажорскай практыкі.

На гэты раз маладых спецыялістаў-настаўнікаў прымала Доцішская сярэдняя школа. На сцэну былі запрошаны восем настаўнікаў. Усе яны розныя, але іх аб’яднала школа, педагагічная дзейнасць. Сярод іх два настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, настаўнік біялогіі і геаграфіі, англійскай мовы, пачатковых класаў, два настаўнікі фізікі і інфарматыкі, дэфектолаг. Усе яны абралі першым месцам працы Воранаўскую зямлю. Шэсць з васьмі з’яўляюцца ўраджэнцамі Воранаўскага раёна, два маладыя настаўнікі нарадзіліся на Віцебшчыне.

У творчай форме маладыя людзі дзяліліся дасягненнямі, першымі поспехамі. І не было сярод іх абыякавых да прафессіі, з радасцю і захапленнем гаварылі яны пра сваю дзейнасць.

Педагог-псіхолаг Доцішскай сяэдняй школы прапанавала цікавыя формы работы, якія дазволілі прысутным заглянуць у свет сваіх пачуццяў, прагаварыць услых станоўчыя моманты, якія суправаджаюць моладзь на прафесійным шляху. Маладыя спецыялісты выбралі чарадзейныя рэчы і матыватары для далейшага самаразвіцця і ўдасканалення. Потым настаўнікі сталі ўдзельнікамі інтарактыўных гульняў, рашылі педагагічныя сітуацыі.

З наказам і пажаданнямі выступіла начальнік аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама Валянціна Люленка. На ўспамін аб удалым старце кожны атрымаў дыплом аб абароне стажорскай практыкі.

Заключным этапам свята стала выступленне вучняў Доцішскай сярэдняй школы, якія прысвяцілі свае мастацкія нумары маладым настаўнікам. Апошнія з задавальненнем падтрымлівалі юных артыстаў. У зале вітаў бадзёры настрой і адчувалася радасць ад таго, што моладзь выбрала правільны шлях у будучыню.

Творчых поспехаў вам, маладыя калегі, і задавальнення ад працы!

 

Ганна ПТАШЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий