- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Словы падзякі і гонару свайму лепшаму класу года  

 

У жыцці вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы № 11 Ліды ёсць адзін цікавы і надзвычай адказны конкурс – “Лепшы класс года”. Праводзіцца ён амаль на працягу дзесяці гадоў, і штогод ва ўстанове вызначаюць лепшыя класы на трох ступенях адукацыі.

Вучні, бацькі і класныя кіраўнікі ўдзельнічаюць у адукацыйным, выхаваўчым, грамадскім, культурным, спартыўным жыцці школы. За актыўны ўдзел ў мерапрыемствах, канферэнцыях, акцыях, даследчай дзейнасці, конкурсах кожны клас атрымлівае балы ў скарбонку свайго класа. Дух перамогі і спаборніцтва дапамагае аб’яднацца дзецям у адзін дружны калектыў. Усе разам яны імкнуцца стаць лепшымі.

Вучні 8 “Б” класа трымаюць планку лепшага класа школы ўжо на працягу чатырох гадоў. Пачынаючы з 5-га класа, дзеці імкнуліся не толькі стаць лепшымі, але  і ўтрымаць гэты ганаровы статус.

Па выніках гэтага навучальнага года лепшымі класамі сярэдняй школы № 11 Ліды сталі 3 “Б” сярод пачатковых класаў,  8 “Б” сярод 5-8-х класаў і 11 “А” клас сярод старшых класаў.

Хочацца адзначыць, што статус “Лепшы клас года” мае магчымасць атрымаць кожны класны калектыў, і для гэтага трэба мэтанакіраванасць, узаемадапамога і вера ў перамогу.

Хачу ўласна павіншаваць свой 8 “Б” і бацькоў з нашым агульным поспехам, бо, вядома, без нашай зладжанай працы перамогу ў конкурсе атрымаць было б немагчыма. На працягу чатырох гадоў у класнага калектыву выпрацавалася свая сістэма працы. Дзеці і бацькі дзейнічаюць своечасова, адказна, творча і крэатыўна! 

 

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий