- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мінулага ў будучыню: 18 цікавых дзён

 

З надыходам лета перад бацькамі заўсёды паўстае пытанне: як з карысцю арганізаваць адпачынак дзяцей? Гэта пытанне лёгка вырашылася для тых, хто адправіў сваіх дзяцей у школьны аздараўленчы лагер Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы “З мінулага ў будучыню” грамадзянска-патрыятычнага кірунку.

На працягу 18 дзён дзеці мелі магчымасць удзельнічаць у мерапрыемствах Школы актыўнага грамадзяніна, разнастайных акцыях “Памяць жыве ў нашых сэрцах”, “Нашы рукі не ведаюць скукі”, “Ад чыстага сэрца”, “Падары хвілінку радасці”, пазнавальных і гульнявых мерапрыемствах і г.д.

Але асноўны накірунак – гэта “падарожжа на машыне часу” спачатку па старонках гісторыі малой Радзімы, а затым і Беларусі. Так, навучэнцы прынялі ўдзел у стварэнні праекта “Памятныя месцы малой радзімы”, пры наведванні кіналекторыя “Падарожжа ў часе” мелі магчымасць прааналізаваць развіццё Беларусі з 70-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён і аформіць выставу малюнкаў і прэзентацыю дасягненняў Беларусі за гады незалежнасці, затым паўдзельнічаць у фотаконкурсе “Цуды маёй Радзімы”, спартыўна-патрыятычнай гульні “Дарогамі памяці”.

22 чэрвеня вучні ўшанавалі памяць загінулых воінаў хвілінай маўчання, усклалі кветкі да абеліска. У рамках культурна-патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і памятай” прагледзелі аднайменны мастацкі фільм. А кульмінацыяй адпачынку стала арганізаваная паездка ў мемарыяльны комплекс “Хатынь” і на Курган Славы.

 

Алена АМЕЛЬЯНОВІЧ,
дырэктар лагера “З мінулага ў будучыню”
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий