Фінансы маюць значэнне

- 13:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Навасёлкаўскай базавай школе Гродзенскага раёна штогод спецыялісты Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзяць займальныя заняткі для навучэнцаў. На іх вучні знаёмяцца з элементарнымі ведамі па эканоміцы, набываюць навыкі кіравання грашыма, планавання бюджэту. Усё гэта ў будучым дапаможа ім прымаць правільныя рашэнні, пазбягаць фінансавых праблем.

Кожнае сучаснае дзіця павінна ведаць, як правільна расходваць грошы, разбірацца ў фінансавых пытаннях.

Для навучэнцаў 1–5 класаў былі праведзены заняткі “Грошы маюць значэнне”. Дзіцячая аўдыторыя аказалася вельмі адкрытай і дапытлівай. Вучні ўважліва слухалі, жыва рэагавалі на пытанні, імкнуліся разам з спецыялістамі вызначыць правільны алгарытм размеркавання асабістага бюджэту. З вялікім натхненнем малодшыя школьнікі сустрэлі інфармацыю пра тое, што могуць ужо ў такім юным узросце стаць уладальнікамі плацёжнай карткі, але ўсе расходныя аперацыі будуць вядомы бацькам.

Навучэнцы атрымалі не толькі добрыя веды, якія дапамогуць ім у жыццёвых пытаннях, а яшчэ і невялікія падарункі напрыканцы занятка.

 

Алена ТОЛКІНА,  
дырэктар Навасёлкаўскай базавай школы
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий