- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дашкаляты святкавалі Дзень Незалежнасці  

 

Штогод выхаванцы ясляў-сада № 34 Ліды прымаюць удзел у памятных мерапрыемствах і патрыятычных акцыях, прымеркаваных да Дня Незалежнасці.

Старт святочным мерапрыемствам далі выхаванцы старшых груп установы. Для дзяцей былі падрыхтаваны розныя гульні і конкурсы. Раніцу 2 ліпеня яны сустрэлі ранішняй гімнастыкай пад музыку Ю.Семянякі “Беларусь мая”.

Святочнае мерапрыемства праходзіла на летняй пляцоўцы. Дзеці паказалі свае ўменні і таленты ў спевах і танцах. Выхаванцы выканалі песні “Радзіма мая дарагая” (музыка У.Алоўнікава), “Песня пра Мінск” (музыка І.Лучанка), беларускія народныя песні “Зайграй жа мне, дударочку”, “Весялуха”.

Танцавальная кампазіцыя “Васільковая краіна” была эмацыйна і ярка выканана выхаванцамі сярэдняй групы. Радасныя і шчаслівыя вочы дзяцей, выразныя і плаўныя рухі даставілі сапраўднае задавальненне ўдзельнікам свята.

Тэматычная гутарка “Беларусь памятае!”, эстафеты “Даставіць заданне”, “Бравыя салдаты” дапамаглі сфарміраваць у выхаванцаў уяўленні пра гістарычнае мінулае нашай Радзімы, пачуццё павагі да памяці герояў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У конкурсе чытальнікаў дзеці праявілі арыгінальнасць выканання і веданне беларускай мовы. Паэтычныя творы былі прысвечаны любові да Радзімы, роднага краю і блізкіх людзей.

Сучасным дзецям падабаюцца сучасныя танцы. Кульмінацыяй свята стаў флэшмоб “Мая Беларусь!”, які юныя зорачкі выканалі сумесна з педагогамі.

Свята прайшло ў атмасферы ўрачыстасці і добразычлівасці. Для дзяцей святочныя мерапрыемствы пакінулі незабыўныя ўражанні. І вельмі хочацца, каб выхаванцы выраслі годнымі і сапраўднымі грамадзянамі беларускай зямлі.

 

Вольга МАЕЎСКАЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий