- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Урокі патрыятызму для смаргонскіх дашкалят  

 

Шанаваць сваю краіну, быць патрыётам, памятаць пра подзвігі нашых продкаў – з гэтай мэтай у яслях-садзе № 15 Смаргоні прайшла акцыя “Памятаем! Шануем! Праслаўляем Айчыну!”, якая была прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і Дня Незалежнасці.

У групах правялі гутаркі пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, успаміналі тых, хто цаной уласнага жыцця атрымаў перамогу над фашызмам. Выхаванцы сярэдняй групы № 3 сумесна з выхавальнікам усклалі кветкі да помніка Невядомаму салдату і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых воінаў.

У дзіцячым садку была аформлена кніжная выстава “Чытаем дзецям пра вайну”. Дзеці знаёміліся з апавяданнямі пра гераізм, мужнасць і стойкасць салдат.

Цікава і пазнавальна прайшлі мерапрымствы “Я ганаруся, што я грамадзянін нашай краіны”, “Нашы сімвалы – наш гонар”, якія спрыялі выхаванню ў дзяцей пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, абудзілі жаданне быць адважным і моцным абаронцам сваёй Радзімы. Дзеці чыталі вершы і спявалі патрыятычныя песні, танцавалі, гулялі ў дыдактычныя гульні.

Падводзячы вынікі, хочацца адзначыць, што пазіцыя дарослых, іх асабісты прыклад, трапяткое стаўленне да памяці продкаў, да Радзімы перададуцца дзецям, дапамогуць ім сфарміраваць паважлівае стаўленне да подзвігаў нашых дзядоў і прадзедаў і гонар за мінулае і сучаснасць нашай краіны.

 

Алена ТРАСКОЎСКАЯ, музычны кіраўнік 
Ірына ЗЕНКЕВІЧ, намеснік загадчыка
ясляў-сада № 15 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий