У яслях-садзе № 34 Ліды з мэтай стварэння радаснага эмацыйнага стану выхаванцаў у летні аздараўленчы перыяд праводзіцца работа па арганізацыі гульняў з “музычнымі” сюжэтамі.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі сваёй асноўнай задачай у плане музычнага выхавання лічаць замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў, якія дашкольнікі атрымліваюць на музычных занятках.Выхаванцы сярэдняй групы “Кветкавая палянка” сталі ўдзельнікамі займальнай квест-гульні “Дзе схаваліся музычныя інструменты?”На “музычным савеце” дашкольнікі прынялі рашэнне адправіцца ў шлях і дапамагчы Феі Мелодыі знайсці музычныя інструменты.У ходзе мерапрыемства, якое праводзілася ў гульнявой форме, выхаванцы пабывалі на востраве “Домісолька”, дзе шукалі сем нот і гулялі ў “Адгадай мелодыю”. На “Востраве Казак” вялі дыялог ад імя мультыплікацыйных герояў, затым адгадвалі і называлі, на якім інструменце ігралі казачныя персанажы. На станцыі “Кветнік” стваралі кампазіцыю з кропелек-нот. На востраве “Гулялачка” выконвалі гульнявыя заданні “Музычны магазін”, “На чым іграю?”, а таксама з задавальненнем прынялі ўдзел у музычна-дыдактычнай гульні “Вясёлыя музыкі”.Выканаўшы ўсе заданні, дашкольнікі ахвотна ўзялі на сябе ролі музыкаў Феі Мелодыі і музіцыравалі ў ансамблі дзіцячых музычных інструментаў.Музычныя гульні ўзбагацілі выхаванцаў эстэтычнымі ўражаннямі і прыўнеслі ў іх жыццё радасць.
Таісія КУДАШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 34 Ліды