- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Лялькі дапамагаюць у вывучэнні беларускай мовы  

 

З мэтай далучэння нашых маленькіх выхаванцаў да вывучэння роднай мовы ў яслях-садзе 29 Мазыра размешчаны этнаграфічныя куткі, з дапамогай якіх дзеці далучаюцца да беларускай мовы, культуры, традыцый.

Галоўная мэта працы ў гэтым кірунку – не ўпусціць час для авалодання дзецьмі беларускай мовай і сваечасова паказаць выхаванцам усю прыгажосць, мелагучнасць, пявучасць роднай мовы. Для найбольшай эфектыўнасці сваёй працы з выхаванцамі я выкарыстоўваю розныя моўныя і дыдактычныя гульні. Частымі гасцямі ў нас бываюць жыхары нашага этнаграфічнага кутка – лялькi Арынка i Янка. Падчас заняткаў лялькі “ажываюць”, гуляюць з малымі ў гульні “Назаві сваё імя”, “Падбяры слова”, “Падкажы слова”, “Чым пачастуем гасцей?”, “Куды падзеліся цацкі?”, вядуць з дзецьмі гутаркі, вандруюць з імі і загадваюць загадкі. Імкненне выхаванцаў мець зносіны з лялькамi павышае іх маўленчую актыўнасць.

Пры правядзенні дыдактычных гульняў, каб зрабіць працэс больш займальным, цікавым і эмацыянальным для выхаванцаў, я выкарыстоўваю сюрпрызныя моманты – прыход герояў казак і апавяданняў, выкарыстоўваю загадкі. Дзеткам вельмі падабаюцца гульні “Пазнаёмімся з Буслікам”,“З прывітаннем да Бусліка”, “Падарожжа ў лес”, “З Мядзведзікам у ягады”, “З Вожыкам у грыбы”, “У госці да казачных герояў”.

Увогуле, мэтанакіраваная праца па развіцці беларускага маўлення з выкарыстоўваннем лялек прывівае ўстойлівую цікавасць да вывучэння маімі выхаванцамі роднай мовы.

 

Вольга ЮРЧАНКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі

я
сляў-сада 29 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий