Працуючы, праводзяць лета школьніцы з Гудзевіч

- 8:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Шырокія магчымасці для самарэалізацыі ёсць у вучняў Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна, якія жадаюць падчас летніх канікул зарабіць грошы. Вось і сёлета ў ліпені працоўнай дзейнасцю па дагаворах ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мастоўскага райвыканкама ахоплена пяць вучаніц.

“Прыняты падсобным рабочым першага разраду”, – такі запіс у працоўнай кніжцы зроблены ў Сняжаны Барысік, Ксеніі Гаспаровіч, Аляксандры Маляўкі, Марыны Станілкі і Дар’і Трацяк. Брыгада мае назву “Мурашы”. У мінулым годзе дзяўчынкам вельмі спадабалася праца ў працоўнай брыгадзе, і сёлета яны на перадавой. За сваю працу атрымаюць працоўны заробак. Дзяўчынкі пакуль не задумваюцца над тым, якім ён будзе, яны проста вельмі старанна працуюць. Даверылі працаваць у брыгадзе менавіта ім, і яны хочуць апраўдаць гэты давер. Дзяўчынкі з гонарам заяўляюць, што праводзяць свой адпачынак з карысцю для справы. Займаюцца азеляненнем тэрыторыі, рамантуюць падручнікі, вучэбныя дапаможнікі ў школьнай бібліятэцы, ачышчаюць спартыўную пляцоўку ад расліннасці, прыводзяць у парадак школьную тэрыторыю. Таксама ў зоне іх клопату – помнік загінуўшым воінам.

Яшчэ ў працоўнай брыгадзе для іх немалаважныя зносіны з сябрамі. Самая пільная ўвага надаецца арганізацыі бяспекі жыццядзейнасці. Мы імкнёмся стварыць такія ўмовы, каб яны не толькі не стаміліся, але і атрымалі асалоду ад вынікаў сваёй працы. Работа спорыцца ў руках дзяцей. А інакш і немагчыма: яны ў нас вельмі працалюбівыя, адказна адносяцца да сваіх даручэнняў. Мы ўпэўнены, што навыкі, набытыя ў час працы, спатрэбяцца ім у жыцці.

Дзевяць дзён праляцяць хутка, але ўсе яны будуць прадуктыўнымі і насычанымі і надоўга застануцца ў памяці падлеткаў. Канечне, за сваю працу дзяўчынкі атрымаюць заслужаны заробак. Спадзяюся, што яны зробяць для сябе выснову: каб чагосьці дасягнуць, трэба добра папрацаваць. І яшчэ я ўпэўнена: калі ў дзецях закладзены правільныя адносіны да працы, то яны хутка знойдуць сябе ў будучай прафесіі і рэалізуюць свае жыццёвыя пазіцыі. А яны ў нас на парозе выхаду ў самастойнае жыццё.

 

Ніна СЛАВУТА,
настаўнік
Гудзевіцкай сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий