- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У аб’ектыве “Малышка” – музей-сядзіба М.К.Агінскага  

Мой родны кут, як ты мне мілы…” З такіх радкоў пачаўся яшчэ адзін дзень у аздараўленчым лагеры з кругласутачным прабываннем “Малышок” Смаргонскага ясляў-сада – пачатковай школы.  

Выхаванцы лагеря сумесна з выхавальнікамі паразважалі над пытаннем “Вялікая радзіма, малая… Можна вызначыць яе памер?” і з вялікай радасцю і чаканнем новых уражанняў адправіліся ў гістарычнае месца – музей-сядзібу М.К.Агінскага.

Прыгожая і непаўторная ліпавая алея сустракае выхаванцаў лагера ва ўсей сваей прыгажосці. Вось і светлы дом – Паўночныя Афіны, прытулак М.К.Агінскага, магната, дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, аўтара паланэза “Развітанне з Радзімай”. Адзін за адным аглядаюць выхаванцы лагера пакоі сядзібы. Камінны зал уяўляе сабой урачыстае прасторнае памяшканне. Менавiта гэтая зала служыла канцэртнай. Чаму? Акустыка добрая, высокая столь. Увагу дзяцей прыцягвае цудоўны iнструмент – венскі раяль сярэдзіны XIX стагоддзя. Пабывалі яны і ў зале, прысвечанай гісторыі роду Агінскіх. Вялікая гасцёўня ўразіла дзяцей наборам мэблі для прыёму гасцей.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прашлі па парку – праз стары млын, вадаспад, пазнаёміліся з камянём, пакладзеным Агінскім у памяць свайго настаўніка Жана Ралея – гэтую надзвычай цікавую гісторыю дзеці даведаліся ў час экскурсіі.

Экскурсія была змястоўнай і карыснай, у ходзе яе выхаванцы пачулі шмат цікавага пра жыццё і творчасць музыканта і палітычнага дзеяча М.К.Агінскага. А музей-сядзіба М.К.Агінскага – маляўнічае месца з цудоўнай атмасферай, якое хочацца ўбачыць, і куды хочацца вярнуцца.

 

Таццяна ГАНЧАРЫК,
педагог-арганізатар
 
аздараўленчага лагера «Малышок» 
Смаргонскага ясляў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий