Тракельскія школьнікі адзначылі Дзень беларускага пісьменства  

- 10:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Тракельскія яслі-сад – базавая школа – адукацыйная ўстанова, у якой цэніцца кніга – крыніца чалавечай мудрасці. Таму сапраўднай знамянальнай падзеяй і добрай традыцыяй у нашай школе ў пачатку верасня стала святкаванне Дня беларускага пісьменства.

Сёлета з 1 па 6 верасня, напярэдадні свята, у школе прайшлі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі. Віктарыны, завочныя і віртуальныя экскурсіі, конкурсы. Усё гэта як даніна павагі знакамітым беларускім асветнікам: Ефрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму і іншым. Усё жыццё гэтых людзей было прыкладам служэння слову. Старшакласнікі і настаўнікі расказалі малодшым школьнікам, што беларуская пісьменнасць паўстала на аснове пісьменнасці, якая была заснавана братамі Кірылам і Мяфодзіем і мае даўнія і багатыя традыцыі. Дзякуючы ім узнікла новая магутная славянская культура, якая не саступае візантыйскай і рымскай.

Цікавую і змястоўную прэзентацыю падрыхтавалі вучні 9-х класаў, аддаўшы даніну павагі ўсім, хто стаяў ля вытокаў беларускай літаратуры. У 7-ым класе прайшла віктарына-гутарка “Падарожжа ў старажытнасць”, на якой сямікласнікі пазнаёміліся з класікамі нацыянальнай літаратуры і славутымі сынамі Беларусі Я.Коласам і Я. Купалам, здзейсніўшы віртуальны тур па мясцінах беларуских песняроў. Гэтыя імёны падахвочваюць шанаваць беларускае слова, культуру і гісторыю Беларусі. Для малодшых школьнікаў прайшоў фестываль кнігі “Чароўная сіла слова”, дзе яны мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі класікаў беларускай літаратуры, навінкамі літаратуры.

Дзень беларускага пісьменства – свята тых, хто клапоціцца аб узбагачэнні нацыянальнай культуры, захоўвае духоўную спадчыну народа, родную мову, друкаванае слова і традыцыі нацыянальнай культуры. А па-іншаму ў нашай установе і быць не можа.

 

Ганна ВАЎЧЭЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Тракельскіх ясляў-сада – базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий