Экскурсія ў храм падчас канікулаў

- 18:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Асеннія канікулы для вучняў 9-га класа Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна – гэта не толькі час адпачынку, але і магчымасць для самаразвіцця, духоўнага станаўлення кожнага вучня як асобы. Так, на мінулым тыдні хлопцы і дзяўчаты пабывалі на экскурсіі ў мясцовым храме Казанскай іконы Божай Маці.

Сучасныя дзеці шмат часу праводзяць за камп’ютарамі, многія з іх не выпускаюць з рук мабільныя тэлефоны, трацяць свой час на сумніўныя тэлеперадачы, якія нічога не дадаюць да развіцця асобы. Само жыццё паказвае, што ілжывыя каштоўнасці прыводзяць да асабістай катастрофы. Неабходна, каб падлеткі разумелі: у гэтым свеце ёсць рэчы, каштоўнасць якіх мы можам пазнаць толькі на асабістым вопыце.

Экскурсія ў храм Казанскай іконы Божай Маці, на якую адправіліся дзевяцікласнікі ў час асенніх канікулаў, дапамагла стварыць умовы для фарміравання і развіцця асобы – высокакультурнай, інтэлектуальнай, сацыяльна актыўнай, паспяховай, гуманнай. Дзеці прынялі ўдзел у святочнай літургіі да свята Казанскай іконы Божай Маці, запалілі свечкі і слухалі малітвы за мір і спакой нашай краіны, маліліся за здароўе родных і блізкіх, аднакласнікаў. З вялікай увагай слухалі маладыя людзі пропаведзь святара айца Аляксея пра тое, што вельмі важна несці людзям радасць, саграваць дабрынёй тых, хто побач.

Усе мы выходзілі з храма з асветленымі тварамі і замілаванасцю ў душы.

 

Марына СЯВЕЦ,
класны кіраўнік 9-га класа
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий