Лідскія школьнікі падвялі вынікі Года народнага адзінства

- 11:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Падводзячы вынікі Года народнага адзінства, дзелячыся ўспамінамі пра самыя запамінальныя падзеі мінулага года, вучні 9 “Б” класа сярэдняй школы № 11 Ліды вызначылі Топ-5 самых яркіх мерапрыемстваў.

На працягу ўсяго каляндарнага года навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства. Вучні сустракаліся з цікавымі людзьмі, здзяйснялі незабыўныя экскурсіі па Беларусі, знаёміліся з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны, спазнавалі народныя промыслы і рамёствы.

Першае месца аддалі “Алеі адзінства”, якая была закладзена ў двары ўстановы адукацыі. У Дзень народнага адзінства старшакласнікі і педагогі дружна высадзілі ў двары школы саджанцы туй.

На другім месцы апынулася прэзентацыя кнігі У.Ліхадзедава “17 верасня. Дзень народнага адзінства”. Кніга ўразіла ўсіх сваім каларытам, падборкай фотаздымкаў гадоў фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

На трэцім месцы – знаёмства з перыядычнымі факсімільнымі выданнямі Беларусі 20–30-х гадоў ХХ стагоддзя, а таксама з гісторыяй раённага выдання “Лідская газета”, якая за 80 гадоў існавання змяніла некалькі назваў – “Сцяг працы”, ”Уперад”. Дзецям цікава было пагартаць старонкі газет, прачытаць, пра што пісалі шмат гадоў таму.

На чацвёртай пазіцыі размясцілася акцыя “За любімую Беларусь”. Кожны ўдзельнік акцыі, якую правялі дзевяцікласнікі, атрымаў у падарунак сімвалы Рэспублікі Беларусь.

Замыкае Топ-5 удзел школьнікаў у рэспубліканскім спартыўна-культурным фестывалі “Вытокі. Крок да Алімпу”, які праходзіў вясной.

Вучні і педагогі сярэдняй школы № 11 Ліды ўпэўнены, што адзінства народа і ёсць тая аснова, на якой грунтуецца суверэннасць нашай дзяржавы.

 

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 9 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий