У яслях-садзе № 24 Мазыра прайшлі Калядкі. Святкаванне гэтага зімовага фальклорнага свята стала ўжо традыцыйным ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
У музычнай зале была ўладкавана сялянская хата, у якой прыгожа апранутых дзяцей сустракалi гаспадар i гаспадыня. З песнямi, заклiчкамi, пажаданнямi дабрабыту i шчасця завiталi калядоўшчыкi, пераапранутыя мядзведзем, казой, вавёркай, лісіцай. Не забылі і пра галоўны атрыбут – калядную зорку.
У вiншавальных песнях выхаванцы выказалi пажаданнi, каб усе былi здаровымi, а надышоўшы новы год быў урадлiвым i багатым. У песнях, народных гаворках дзецi пачулi каларыт роднай мовы, пазнаёмiлiся з беларускiмi словамi, такiмi простымi, але арыгiнальнымi, паэтычнымi i мiлагучнымi.
Разам з калядоўшчыкамi дзецi спявалi песнi “Каляды-калядачкі”, “Навагодні карагод”, “Гапачок”, гулялі ў народныя гульні “Каза-дзераза”, “Прэла-гарэла”. Свята атрымалася яркім, вясёлым, музычным. Усе прысутныя адтрымалi магчымасць дакрануцца да традыцый, абрадаў і звычаяў беларускага народа.
Такая работа з дзецьмi спрыяе фармiраванню ў iх нацыянальнай самасвядомасці, садзейнiчае засваенню духоўна-маральных каштоўнасцей, выхоўвае павагу да культурнай спадчыны беларусаў, роднай мовы. Выхаванцы праз вусна-паэтычную творчасць, разнастайны фальклорны матэрыял пазнаюць быт i лад жыцця беларусаў, культуру роднай краiны, авалодваюць народнымi звычаямi, абрадамi i традыцыямi.
Юлiя СЯЛIЦКАЯ,
выхавальнiк дашкольнай адукацыi
ясляў-сада № 24 Мазыра