Ваўкавыскія навучэнцы атрымалі перамогу ў абласным робатурніры  

- 13:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Лідзе прайшоў абласны робатурнір. Удзел у ім прынялі каманды з пяці раёнаў Гродзенскай вобласці і абласнога цэнтра.

Этап падрыхтоўкі да спаборніцтва – адказная справа як для навучэнцаў, так і для педагогаў. У гэты момант важная кожная дэталь: распрацоўка, мадэляванне і праграмаванне мадэлі робата, наданне вынаходству ўстойлівасці з улікам асноўных характарыстык распрацоўкі. Навучэнцам даводзіцца правільна разлічыць цэнтр цяжару, наладзіць мноства датчыкаў, падрыхтаваць праграму. Пасля падрыхтоўкі яны прымаюць удзел у спаборніцтвах.

Ваўкавыскі раён прадстаўлялі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах “Робататэхніка” і “Робататэхніка EV3” Ваўкавыскага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.

Дзеці малодшай узроставай катэгорыі збіралі і праграмавалі робата з канструктара LEGO WeDo, а навучэнцы сярэдняга ўзросту праграмавалі робата з набору LEGO Education Mindstorms EV3, які рухаўся па зададзенай лініі.

Турнір атрымаўся выдатны. У многім гэта заслуга педагога дадатковай адукацыі, трэнера каманд Жаны Рышкель. Менавіта яна займаецца падрыхтоўкай юных робататэхнікаў да спаборніцтваў.

Па выніках абласнога робатурніру ў навучэнцаў нашага цэнтра таксама ёсць перамогі. Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны Сафія Іваненка і Данііл Сёмін, дыпломамі III ступені –Арсеній Навасад і Мікіта Кавалевіч.

Віншуем навучэнцаў з узнагародамі і жадаем далейшых поспехаў у сферы робататэхнікі!

 

Таццяна ДОЎКША,
метадыст Ваўкавыскага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий