Вучні 5–8-х класаў Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна адправіліся ў Баранавічы, дзе наведалі некалькі цікавых месцаў.
У Баранавічах наведалі народны літаратурна-краязнаўчы музей імя Валянціна Таўлая, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 4. Дзеці ўважліва слухалі пра гісторыю жыцця і трагічнасць лёсу літаратара, які памёр у 33 гады. Пра гераічнасць яго асобы, звязанай з актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй. Наведалі этнаграфічную экспазіцыю ў выглядзе імітацыі вясковай хаты. Падчас экскурсіі ўжывалася шмат паданняў і прымавак, звязаных з прыладамі працы і рэчамі сялянскага быту.
У музеях “Памяць і абавязак” і “Баявы шлях 50-й механізаванай брыгады” сярэдняй школы № 18 Баранавіч вучні даведаліся пра баявы шлях 50-й гвардзейскай стралковай дывізіі, якая з баямі прайшла ўсю вайну, удзельнічала ў вызваленні беларускіх зямель і пра жыццёвы шлях 15 воінаў-інтэрнацыяналістаў Баранавіч і Баранавіцкага раёна, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага доўга на вайне ў 1979–1989 гадоў у Афганістане.
Наступным аб’ектам нашага падароджжа стаў Лядовы палац, дзе вучні раздзялілі з усімі прыхільнікамі здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку задавальненне ад хуткага катання. Дзень прайшоў з цікавасцю і карысцю!
Ірына ЛЯЎШУК,
класны кіраўнік 8-га класа
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна