Конкурс “Я гэты край Радзімаю заву” у Бабрыкоўскай сярэдняй школе       

- 8:41БРЕСТЧИНА, Регионы

У рамках Года гістарычнай памяці ў Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёна прайшоў конкурс “Я гэты край Радзімаю заву”.

Конкурсныя работы вучняў 1–11-х класаў былі прадстаўлены ў намінацыях “Ад прадзедаў спакон вякоў…” і “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музейнага пакоя”.

У намінацыі “Ад прадзедаў спакон вякоў…” чацвёртакласнікі і сямікласнікі апісвалі сямейныя традыцыі і абрады. Намінацыя “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музейнага пакоя” прысвячалася рэкламе школьнага музейнага пакоя “Мой родны кут”, які дзейнічае на базе ўстановы адукацыі з 2019 года. Вучні расказвалі пра экспазіцыі, гісторыю экспанатаў, паказвалі даследчыя навыкі.

Падводзячы вынікі конкурсу, журы адзначыла, што музейны пакой – гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца, вывучаюцца і выстаўляюцца прадметы, якія расказваюць пра мінулае роднага краю і значныя падзеі жыцця землякоў, музейны пакой – гэта, найперш, памяць.

 

Галіна ЗАВАДСКАЯ,
педагог-арганізатар
Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий